Свабоду не стрымаць


дакументальны фільм Інгі Лізянгевіч


Падаўленне апазіцыі, забароны свабоднай прэсы, арышты апазіцыянераў, самавольства ў судах, брутальная жорсткасць міліцыі, смяротнае пакаранне, вяртанне ў эру сталінізма – вось ужо 20 гадоў трымае прэзідэнт А. Лукашэнка краіну ў жалезнай руцэ. Мала хто адважваецца публічна выказваць свае погляды. Адным з іх з'яўляецца Лявон Вольскі , франтмэн панк -рок -гурта “Крамбамбуля”. Афіцыйныя канцэрты для яго ўжо даўно не магчымы, але ж ён абыходзіцца з гэтымі забаронамі крэатыўна. Фільм паказвае музыкаў і фанатаў гурта “Крамбамбуля” і іх харызматычнага лідара пад час канцэртаў і ў паўсядзённым жыцці і малюе, такім чынам, сітуацыю сённяшняй Беларусі.